Барэц Маскевіч заваяваў золата міжнароднага турніру ў Турцыі

На шляху да фіналу ў вагавой катэгорыі да 97 кг у грэка-рымскай барацьбе Кірыл паслядоўна прайшоў трох прадстаўнікоў Ірана. У вырашальным паядынку Маскевіч нанёс паражэнне расіяніну Магамеду Муртазаліеву.