Прыём дакументаў на бюджэтныя месцы ў ВНУ пройдзе 12-17 ліпеня  

"Ва ўстановах вышэйшай адукацыі Беларусі ўступная кампанія на агульных падставах стартуе 12 ліпеня. Тут ніякіх змяненняў у параўнанні з мінулым годам няма. Прыём дакументаў ад абітурыентаў на бюджэтныя месцы пройдзе з 12 па 17 ліпеня", - расказаў Сяргей Пішчоў.