Фестываль "Кліч Палесся" садзейнічае развіццю аграэкатурызму, народных промыслаў і малога бізнесу ў рэгіёне 

Для Гомельскай вобласці фестываль мае сур'ёзнае сацыяльна-эканамічнае значэнне. "Ён садзейнічае развіццю ўнутранага турызму, папулярызацыі нацыянальнага парку "Прыпяцкі", гісторыка-культурнай спадчыны Палесся, развіццю аграэкатурызму, народных промыслаў і малога бізнесу", - звярнуў увагу кіраўнік рэгіёна.