Беларусь і Кітай абмеркавалі перспектывы развіцця біржавога гандлю
Старшыня праўлення БУТБ Аляксандр Асмалоўскі падкрэсліў значнасць кітайскага рынку для развіцця трансгранічнага біржавога гандлю і выказаў надзею, што прыход на біржу суб'ектаў гаспадарання з Унутранай Манголіі дапаможа забяспечыць яшчэ больш высокія тэмпы росту біржавога тавараабароту паміж Беларуссю і Кітаем.