Сінхраністкі Дабравольская і Мірончык увайшлі ў топ-10 на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы  

У заключны дзень турніру сярод спартсменаў не старэйшых за 18 гадоў адбыліся спаборніцтвы ў адвольнай праграме дуэтаў. Нашы Настасся Дабравольская і Аляксандра Мірончык атрымалі за сваё выступленне 192,7934 бала і размясціліся на восьмым радку сярод 12 пар.