"Божа, ды ў гэтай кабіне жыць можна!" Што вясковы трактарыст гаворыць пра сучасную беларускую тэхніку
Прафесія трактарыста ў вёсцы заўсёды лічылася адной з самых
паважаных, але ў той жа час - і самых складаных. Юрый Юшкавец з вёскі
Даманавічы Калінкавіцкага раёна - яе дастойны прадстаўнік, які працуе ў
роднай гаспадарцы ўжо больш за 40 гадоў.