Байдарачнікі Худзенка і Натынчык сталі першымі пераможцамі Кубка мацнейшых

Першы камплект узнагарод турніру быў разыграны ў змешанай байдарцы-двойцы на дыстанцыі 500 м. Удзел у фінальным заездзе прынялі шэсць беларускіх пар, два дуэты з Казахстана і адна з Расіі. Перамогу атрымалі шматразовыя чэмпіёны свету і Еўропы з Беларусі Вольга Худзенка і Дзмітрый Натынчык, другое месца з адставаннем дзве секунды занялі іх суайчыннікі Аліна Світа і Іван Булыга.