Будаўніцтва, рамонт, закупка школьных аўтобусаў. Ва ўрадзе разгледзелі падрыхтоўку да навучальнага года

У новым навучальным годзе будуць функцыянаваць каля 2,6 тыс. школ, гімназій і ліцэяў. Заняткі пачнуць каля 1025 тыс. навучэнцаў. Разгледжаны пытанні будаўніцтва новых школ, бягучага і капітальнага рамонтаў дзеючых, аснашчэння іх сучасным абсталяваннем.