Беларускія інвестпраекты сацыяльнай сферы могуць паўдзельнічаць у расійскім конкурсе
Для замежных, у тым ліку беларускіх, праектаў прадугледжаны
пазаконкурсны фармат удзелу. У мінулым годзе пры падтрымцы НАІП ад
Беларусі паступіла 18 заявак. Прызёрам пазаконкурснага этапу стала ДУК
"Пінская раённая цэнтралізаваная клубная сістэма" з праектам развіцця
Мерчыцкага цэнтра традыцыйнай культуры і побыту "Спадчына Палесся".