Беларускія клубы ў еўракубках зарабілі больш за 3 млн еўра на траіх
Чэмпіён Беларусі "МЛ Віцебск", які ўпэўнена выйшаў у трэці круг
кваліфікацыі Лігі канферэнцый, атрымае ад УЕФА 1,335 млн еўра, мінскае
"Дынама", якое пераадолела два кваліфікацыйныя бар'еры ЛК, гарантавала
сабе 1,075 млн, а барысаўскі БАТЭ, які завяршыў еўракубкавы сезон,
зарабіў 700 тыс. еўра. Па выніках двух мінулых этапаў тры нашы клубы
атрымалі 1,833 рэйтынгава бала і цяпер Беларусь знаходзіцца на 44-м
месцы ў зводнай табліцы УЕФА, набраўшы 8,208 бала. Калі пасля завяршэння
цяперашняга еўракубкавага сезона наша краіна застанецца ў топ-50, то ў
двух наступных сезонах будзе прадстаўлена ў кантынентальных турнірах
чатырма камандамі.