Хакеісты сталічных "Тарнада" і "Лакаматыва" стартавалі з дзвюх перамог у фінале "Залатой шайбы"
Удзел у вырашальным этапе спаборніцтваў прымаюць каманды хакеістаў
2009-2010 гадоў нараджэння з гарадоў і раёнаў краіны, дзе ёсць крытыя
лядовыя арэны. Да фінальнага турніру дабраліся восем калектываў - па
адным з кожнай вобласці, а таксама два са сталіцы.