Беларус Таўпянец стаў трэцім у параканоэ на этапе Кубка свету ў Германіі  

Наш спартсмен стаў прызёрам на 200-метроўцы ў класе VL1 (сярод асоб з пашкоджаннем апорна-рухальнага апарату). Таўпянец пераадолеў дыстанцыю за 1 мін. 02,51 сек., гэты рэзультат аказаўся трэцім сярод дзевяці фіналістаў.