"Заўсёды гатовы падставіць плячо". Ваеннаслужачыя дапамагаюць убіраць ураджай у Мсціслаўскім раёне

Зводны атрад з 20 чалавек працуе ў Мсціслаўскім раёне ў трох гаспадарках: ААТ "СГЦ "Віхра", ААТ "Сож-Агра" і ААТ "Мазалоўскае". Атрымаўшы неабходны інструктаж і навучанне, ваеннаслужачыя адправіліся ў палі.