ГУБАЗіК: пры вобыску ў абвінавачанай у карупцыі службовай асобы БЧ канфіскавалі больш за $3 млн

У выніку праведзенай работы была выкрыта карупцыйная схема, якую стварыў і курыраваў адзін з кіраўнікоў БЧ. Супрацоўнікі ГУБАЗіК выявілі факты сістэмнага хабарніцтва з боку аднаго з кіраўнікоў Беларускай чыгункі пры лабіраванні інтарэсаў камерцыйных структур, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы грузаперавозак.