Другі этап Еўралігі па пляжным футболе стартаваў у Кішынёве
У першым матчы папярэдняй групы С дзеючыя пераможцы галоўнага
кантынентальнага турніру італьянцы разграмілі бельгійцаў з лікам 6:1.
Гаспадары спаборніцтва малдаване перамаглі каманду Казахстана - 2:1. У
другім туры зборная Італіі сустрэнецца з казахстанскімі пляжнікамі, а
Малдова будзе сапернічаць з Бельгіяй.