Чарга прадаўжае расці. Больш як 1,5 тыс. легкавушак чакаюць на граніцы ўезду ў Польшчу
У пагранічным ведамстве адзначылі, што за мінулыя суткі колькасць
легкавога транспарту на ўезд у Польшчу перад пунктам пропуску
"Цярэспаль" (сумежны "Брэст") павялічылася на 125 адзінак. Сумежны бок
за 24 гадзіны прыняў на сваю тэрыторыю 35 працэнтаў аўто ад нормы.
Акрамя таго, на гэтым напрамку ў чарзе знаходзяцца 30 аўтобусаў.