Ад +14°С па поўначы да +23°С па поўдні. Субота рыхтуе беларусам тэмпературныя арэлі
У суботу будзе воблачна з праясненнямі. У многіх раёнах пройдуць дажджы,
ноччу на большай частцы тэрыторыі Мінскай і Віцебскай абласцей пройдуць
моцныя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай
месцамі магчымы туман.