Здабыць агонь без запалак, пабудаваць сховішча ў лесе. Інструктар расказаў і паказаў, як выжыць у дзікай прыродзе
Былы камандзір разведвальнай групы снайпераў Сяргей Грашчанка
праводзіць курсы па выжыванні ў дзікай прыродзе. Ён упэўнены: ніхто не
застрахаваны ад пападання ў экстрэмальную сітуацыю. Лайфхакі, якія
дапамогуць выратаваць жыццё таму, хто заблукаў у лесе, вопытны
інструктар паказаў на практыцы.