Аўтарскі балет Ігара Колба стаў лаўрэатам прэміі BraVo
Чарговая, сёмая цырымонія ўручэння міжнароднай прафесійнай музычнай
прэміі BraVo прайшла ў Вялікім тэатры Расіі. На гістарычную сцэну выйшлі
самыя яркія прадстаўнікі класічнага мастацтва з больш як 10 краін.
Удзельнікамі канцэрта сталі вядучыя салісты балета Вялікага тэатра
Беларусі Людміла Хітрова і Андрэй Барыеў.