Беларускія самбісты заваявалі восем узнагарод Кубка свету ў Арменіі

Нашу каманду ў Ерэване прадставілі 16 спартсменаў, палове з іх удалося стаць прызёрамі: у актыве беларусаў адзін залаты, тры сярэбраныя і чатыры бронзавыя медалі.