Пераможцаў і прызёраў Еўрапейскага юнацкага алімпійскага фестывалю ўшаноўвалі ў НАК Беларусі
На спаборніцтвах у сталіцы Паўночнай Македоніі Скоп'і ў канцы ліпеня
выступілі 46 беларускіх спартсменаў, якія заваявалі 13 узнагарод - пяць
залатых і па чатыры сярэбраныя і бронзавыя. У медальным заліку наша
каманда заняла 12-е месца сярод 49 краін.