Матдапамогу на падрыхтоўку дзяцей да школы ўжо атрымалі амаль 94 працэнты шматдзетных сем#039;яў

У ведамстве растлумачылі, што размова ідзе аб аднаразовай матэрыяльнай дапамозе. Яе памер складае Br146,32 на кожнага школьніка ў сям'і. Ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі аднаразовую матэрыяльную дапамогу на падрыхтоўку дзяцей да школы атрымалі больш за 134 тыс. шматдзетных сем'яў. Агульная сума выплат перасягнула Br39 млн.