Хрэнін: на вучэннях "Захад-2025" адпрацуюць планаванне прымянення ядзернай зброі і "Арэшніка"
"Гэта для нас важны элемент стратэгічнага перш за ўсё стрымлівання. Як
патрабуе кіраўнік дзяржавы, мы павінны быць гатовы да ўсяго. Мы бачым
абстаноўку на нашых заходніх, паўночных граніцах і не можам спакойна
назіраць за мілітарызацыяй і ваеннай актыўнасцю. Мы дэманструем сваю
адкрытасць, міралюбнасць, але порах заўсёды трэба трымаць сухім", -
сказаў Віктар Хрэнін.