Качанава: парламенцкая дэлегацыя Азербайджана запрошана наведаць з візітам Беларусь

Наталля Качанава заўважыла, што Азербайджан для Беларусі не проста дружалюбная краіна. Паводле яе слоў, народы дзвюх краін падтрымліваюць адзін аднаго. "Трэба зрабіць усё, каб гэтыя добрыя адносіны, якія звязваюць нашы народы, захаваліся, а пастаўленыя задачы вырашаліся эфектыўна на карысць нашых народаў і нашых краін", - сказала спікер.