ДМК: Літва двойчы за тыдзень закрывала граніцу без папярэджання, гэта беспрэцэдэнтны крок
За апошні тыдзень літоўскі бок двойчы закрываў граніцу з Беларуссю ў
абодвух пунктах пропуску. 22 кастрычніка граніца была закрыта па
ініцыятыве літоўскага боку на 6 гадзін. І ў гэту ноч таксама поўнасцю
прыпынілі рух у пунктах пропуску "Мядзінінкай" ("Каменны Лог") і
"Шальчынінкай" ("Беняконі").