Хрэнін: на вучэнні "Захад-2025" запрошаны многія міжнародныя наглядальнікі, у тым ліку краін НАТА

Паводле яго слоў, запрашэнні былі накіраваны ўсім дзяржавам - удзельніцам Венскага дакумента аб бяспецы. Гэта 56 краін. "Усім ім накіраваны запрашэнні. Пакуль мы чакаем адказаў. Сказаць, хто канкрэтна (будзе прысутнічаць. - Заўвага БЕЛТА), пакуль не магу", - сказаў міністр. Чакаецца, што адказы ад тых, хто хоча назіраць за вучэннямі, павінны паступіць да 20 жніўня.