Беларусы заваявалі 27 залатых узнагарод на старце турніру па каратэ Belarus Open у Мінску 

Удзел у турніры прымаюць больш за тысячу каратыстаў з васьмі краін. У першы дзень спаборніцтваў атлеты вызначылі лепшых у трох узроставых групах (да 17, да 20 і старэйшых за 20 гадоў), разыграўшы ўвогуле 36 камплектаў узнагарод. Гаспадары татамі здабылі 27 медалёў вышэйшай пробы.