"Белэнерга": энергетыкі робяць усё магчымае для аператыўнага аднаўлення электразабеспячэння

"Усе арганізацыі, якія ўваходзяць у склад "Белэнерга", працуюць у кругласутачным рэжыме. Гэта датычыцца і аварыйна-рамонтнай брыгады, і аператыўнага персаналу. Таму неабходныя пераключэнні ў сетцы для забеспячэння спажыўца па рэзервовых сувязях заўсёды пачынаюць у самы кароткі тэрмін", - сказаў Дзяніс Кавалёў.