МЗС: Мінск не адмаўляецца ад шматвектарнасці, але Расія застаецца стратэгічным партнёрам

"Узаемазалежнасць паміж Беларуссю і Расіяй, безумоўна, ёсць. І гэта зразумела: мы бліжэйшыя партнёры і саюзнікі. Але сітуацыі падпарадкавання няма. Мінск захоўвае поўны суверэнітэт у прыняцці ўнутры- і знешнепалітычных рашэнняў і кіруецца выключна нацыянальнымі інтарэсамі", - падкрэсліў Ігар Сякрэта.