Маладзёжная зборная Беларусі па футболе згуляла ўнічыю з Андорай на старце адбору на ЧЕ

Першымі сапернікамі беларускай маладзёжкі ў кваліфікацыі сталі равеснікі з Андоры, сустрэча каманд адбылася ў армянскім Армавіры. Большую частку гульні нашы футбалісты валодалі ініцыятывай, але ператварыць перавагу ў забітыя мячы так і не змаглі. У выніку безгалявая нічыя 0:0.