У Беларусі ў гэтым годзе плануецца адрамантаваць 1,3 тыс. км рэспубліканскіх дарог

"Кіраўніком дзяржавы пастаўлена задача прывесці дарогі ў нармальны стан. Гэта датычыцца як рэспубліканскіх, так і мясцовых дарог. У бягучым годзе істотна павялічылася фінансаванне расходаў на рамонт і рэканструкцыю аўтадарог агульнага карыстання, плануем, што такая тэндэнцыя захаваецца і ў наступным годзе", - сказаў Сяргей Лявончык.