Дажджы, навальніцы і парывісты вецер прагназуюцца ў Беларусі 1 жніўня
У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы
тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Днём па Віцебскай і Магілёўскай
абласцях у многіх раёнах чакаюцца дажджы, на астатняй частцы тэрыторыі
месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы.