Помнік савецкім пагранічнікам адкрылі каля сцен Брэсцкай крэпасці
Ідэю аб перадачы на бязвыплатнай аснове скульптурнай кампазіцыі
воінам-пагранічнікам Прэзідэнту Беларусі прапанавала Міністэрства
абароны Расіі. Кіраўнік дзяржавы ініцыятыву падтрымаў і прыняў рашэнне
ўстанавіць помнік да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны
і генацыду беларускага народа.