Беларусь разлічвае павялічыць пастаўкі мяса-малочнай прадукцыі ў Сербію
Узаемадзеянне галіновых ведамстваў дзвюх краін вызначае бестэрміновы
мемарандум аб узаемаразуменні па пытаннях супрацоўніцтва ў галіне
сельскай гаспадаркі, які ўжо дзейнічае 15 гадоў. Ён прадугледжвае абмен
вопытам, тэхналогіямі, навуковымі распрацоўкамі, а таксама сумесныя
мерапрыемствы для развіцця аграрнай сферы.