Прэзідэнт Ірана наведае з візітам Беларусь і Арменію
"Пезешкіян адправіцца ў двухдзённую паездку ў Арменію і Беларусь увечары
ў панядзелак, 18 жніўня. Сярод мэт паездкі - умацаванне двухбаковых
адносін, асабліва ў сферы гандлю, і падпісанне дакументаў. Гэтыя дзве
паездкі былі запланаваны на пачатак ліпеня, але былі адкладзены", -
напісаў Мехдзі Санаі.