Мінабароны расказала, калі пачнецца парад 9 мая ў Мінску
"Парад 9 мая пройдзе ў складзе паветранага эшалона, пешай і
механізаванай калон. Пачатак ваеннага парада - 20.30. У складзе
паветранага эшалона пройдуць 39 паветраных суднаў (12 верталётаў і 27
самалётаў). З іх 35 адзінак ад Міністэрства абароны Беларусі і 4 адзінкі
авіяцыйнай тэхнікі ад Расійскай Федэрацыі", - расказаў Аляксандр Навуменка.