Уладальнік прыватнага заапарка пад Мінскам чытае навіны леапарду і купляе на дэсерт кабанам гранаты

Многія спрабавалі свае сілы ў бізнесе, але не ўсе ў ім засталіся. Прадаўжаюць справу толькі мацнейшыя. Юрый Карпіловіч - адзін з іх. Цяпер ён уладальнік фермерскай гаспадаркі "Вальготнае" і кіраўнік аграсядзібы "Графская спадчына", дзе ёсць заапарк і невялікі музей прадметаў побыту, якімі карысталіся сяляне ў маёнтку Чапскіх.