Беларусь з пляцоўкі АБСЕ: заходнія партнёры не бяруць у разлік менталітэт і традыцыі беларускага народа

Беларусь заклікала заходніх калег паважаць суверэнны выбар беларускага народа, яго культуру, традыцыі і права жыць у адпаведнасці са сваімі перакананнямі. "Пашырэнне сапраўдных правоў чалавека магчыма толькі на аснове ўзаемнай павагі і дыялогу", - рэзюмавалі прадстаўнікі нашай краіны.