Аградроны па беларускіх тэхналогіях будуць вырабляць у Калужскай вобласці 

Як расказаў журналістам генеральны дырэктар ЗАТ "Авіяцыйныя тэхналогіі і комплексы" Юрый Лявонавец, над вырашэннем пытання бакі працавалі каля паўгода. Для расійскай дэлегацыі арганізавалі дэманстрацыю тэхнікі і магчымасцей беларускіх прадпрыемстваў. Мэта падпісання пагаднення - выхад на серыйную масавую вытворчасць.