Да канца года на месцы Полацкага малочнага камбіната будзе новы завод
Полацкі малочны камбінат сёння працуе не на поўную магутнасць. Ён
знаходзіцца на кантролі кіраўніка дзяржавы, які даручыў зрабіць яго
рэнтабельным, сучасным, і галоўнае пры гэтым - захаваць калектыў.
Менавіта таму было прынята рашэнне прадаць камбінат па рыначным
ацэначным кошце ААТ "Савушкін прадукт". Яго гендырэктар разам з
кіраўніцтвам Віцебскага аблвыканкама пабываў на полацкім заводзе.