Беларускія сінхраністкі Галаўкова і Малышава перамаглі на турніры ў Венгрыі

Настасся Галаўкова і Лізавета Малышава занялі першае месца ў тэхнічнай праграме дуэтаў сярод юніёрак - пераможным для нашых дзяўчат стаў рэзультат 243,4883 бала. Сярэбранымі прызёрамі сталі прадстаўніцы Чэхіі, тройку лепшых замкнулі сінхраністкі з Нідэрландаў.