"Задзейнічаем усе свае магчымасці". Кушнарэнка аб падрыхтоўцы да Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі
"Кіраўнік дзяржавы трымае тэму падрыхтоўкі да XIII Форуму рэгіёнаў
Беларусі і Расіі на асабістым кантролі. Мінская вобласць да правядзення
гэтай значнай падзеі гатова. Мы для сябе паставілі мэту гэтымі днямі
прадэманстраваць унікальныя магчымасці рэгіёна ў культуры, адукацыі,
ахове здароўя, а таксама ў эканоміцы", - падкрэсліў Аляксей Кушнарэнка.