"Памяць, якую мы захоўваем". Сталічныя выпускнікі ўсклалі кветкі да стэлы "Мінск - горад-герой"

Гэта падзея ў сталіцы стала ўжо традыцыйнай. Кожны год пасля ўрачыстых лінеек, прысвечаных апошняму званку, хлопцы і дзяўчаты адпраўляюцца да стэлы каля Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама да манументаў героям у сваіх раёнах.