Беларускі Церах і Конрад выйгралі мэдысан на чэмпіянаце Расіі па веласпорце на трэку 

У заключны дзень спаборніцтваў удзельнікі вызначылі мацнейшых у мэдысане - парнай гонцы на вынослівасць. Перамогу сярод жанчын атрымалі нашы Ганна Церах і Паліна Конрад, абедзве беларускі раней сталі ўладальніцамі асабістага золата (Церах - у скрэтчы і омніуме, Конрад - у гонцы з выбаваннем).