"Шмат агульных тэм". Іран зацікаўлены развіваць адносіны з Беларуссю па ўсіх напрамках
Іран зацікаўлены развіваць адносіны з Беларуссю па ўсіх напрамках,
заявіў журналістам кіраўнік рабочай групы Сходу ісламскага савета
Ісламскай Рэспублікі Іран па супрацоўніцтве з Нацыянальным сходам
Рэспублікі Беларусь Аліясгар Багерзадэ па выніках сустрэчы з намеснікам
старшыні Палаты прадстаўнікоў Вадзімам Іпатавым.