Маркаў: для перамогі на інфармацыйным фронце ў СМІ павінны быць абсалютна ўсе віды зброі і інструментаў

Для перамогі на інфармацыйным фронце ў дзяржаўных СМІ павінны быць абсалютна ўсе віды зброі і інструментаў. Гэта падкрэсліў міністр інфармацыі Марат Маркаў у гутарцы з журналістамі на палях V Форуму медыйнай супольнасці Беларусі "Медыя сёння: фокус на праўду", які праходзіць у Гомелі.